1-га лютага - беларускамоуны дзень
1 лютага да нас у госці прыйшоў дырэктар багетнай студыі Міхаіл Іванавіч Войтка, які прапанаваў нашым старэйшым дзеткам цікавую размову аб роднай мове, аб тым, якая яна багатая і мілагучная. У вогуле Міхаіл Іванавіч даў дзецям шмат цікавых звестак аб Францішку Скарыны, аб родным горадзе Маладзечна, аб любай Беларусі. Расказваў, задаваў пытанні, гуляў з дзецьмі у беларускамоўную гульню“Перакладчык”. Дзеці атрымлівалі прызы за тое, што ведалі беларускія казкі, называлі беларускіх паэтаў Янку Купалу і Якуба Коласа. А прызы былі цікавыя: размалеўкі з беларускімі маленькімі вершыкамі, паветраныя шарыкі, карткі з казачнымі героямі. Гэтая сустрэча вельмі спадабалася нашым маленькім беларусам, і таксама выхавальнікам.