Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КВЗ для педагогау “Нам засталася спадчына”

Дата: 17 марта 2019 в 18:24, Обновлено 8 декабря 2020 в 22:12
Автор: Плявго Д. Р.

Тэматычны КВЗ да Дня роднай мовы-21 лютага для педагогаў дашкольнай адукацыi   “Нам засталася спадчына” 

Падрыхтавалi: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Пляўго Дзiяна Рычардаўна, выхавацель першай квалiфiкацыйнай катэгорыi Яращэвiч Вольга Уладзiмiрауна.

                                       

Калі шануеш тую мову,

Якую продкі збераглі,

Скажы на ёй такія словы,

Каб у вяках яны жылі.

Каб той, хто прыйдзе за табою,

Не папракаў цябе ні ў чым,

А ўзяў бы мову, нібы зброю,

Каб для нашчадкаў берагчы.

                                   Ю.Свірка

Мэта: выяўленне ўзроуню валодання педагогамі роднай мовы; актывізацыя іх творчых здольнасцей на ўдасканаленне педагагічнага майстэрства; выхоўванне любовi і павагi да беларускай мовы.

Ход КВЗ:

        Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.

         У фармаце сённяшняга КВЗ мы прапануем вам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы (гучыць чароуная музыка «Белавежская пушча», чытаецца верш  Пятруся Броўкi “Калі ласка”).

У любiмай мове, роднай, наскай,

Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."

Як звiняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:

– Калi ласка, калi ласка, ў хату!

Не паспелi сесцi пры сустрэчы,

Як патэльня засквiрчэла ў печы,

Ды i чарка блiснула дарэчы.

Бульба, смажанiна i каўбаска,

Пакаштуйце, людцы, калi ласка!

Хлопец кажа дарагой дзячыне:

– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..

Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,

Ўсе з табой нягоды пераможам.

Гром грымiць. З нябёсамi размова:

– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!

I не вельмi буйны i не рэдкi –

На сады, на пушчы, на палеткi,

На грыбы, на ягады, на кветкi...

– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.

Мы гаворым ранiшняму сонцу:

– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,

Радасцю аблашчы нашы твары,

Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!

– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы

Шчырыя i ветлiвыя словы.

        Удзельнікі дзеляцца на дзве каманды, прыдумваюць назву камандзе, дэвіз i гульня пачынаецца.

      

  Заданне 1.  “Гавары на роднай мове правільна”(разам, асобна, праз злучок):

а) не слух, не вук, не людзім, прад маг, рай кам, сіні сіні, ледзь ледзь, шум гам, паіць карміць, жыу быу, з за, па над, па першае, пяці дзесяты, двух тысячны.

         “Гавары на роднай мове правільна”(разам, асобна, праз злучок):

б) не навідзець, не забыуны, ня спынна, жур фак, газ пром, горача горача, хто хто, хлеб соль, шыта крыта, гуляй вецер, з пад, па за, па другое, трох соты, пяці мільярдны.

          “Гавары на роднай мове правільна”

Паставіць націск у словах: адзінаццаць, алфавіт, бульбяны, выпадак, грамадзянін, дачыста, дзеяч, дыспансер, загадзя, занятасць, ільняны, індустрыя, крапіва, маленькі, маркетынг, мармур, мысленне, мышленне, названы, вусы, рубель, статуя, спіна, сівы, садавіна, кулінарыя, фартух, хрысціянін, цагляны, імя.

(Адказ: адзінАццаць, алфавІт, бульбЯны, вЫпадак, грамадзЯнін, дачЫста,дзЕяч, дыспансЕр, зАгадзя, занЯтасць, ільнянЫ, індУстрыя, крапівА, малЕнькі, мАркетынг, мАрмур, мЫсленне, мышлЕнне, назвАны, вУсы, рубЕль, стАтуя, спІна, сівЫ, садавінА, кулінАрыя, фартУх, хрысціЯнін, цаглЯны, імЯ.)

(На выкананне задання – 3 хвіліны. За кожны правільна вызначаны націск у слове – 0,2 балы. Максімальная колькасць балаў – 6. Выкананыя заданні аддаюцца журы. Падлічваюцца балы.

         Вельмі часта пры перакладзе з рускай мовы на беларускую ў нас узнікаюць пэўныя цяжкасці. А каб такіх цяжкасцей было найменш, неабходна часцей звяртацца да беларускага слова, чытаць на роднай мове,  узбагачаць свой слоўнікавы запас.

Заданне 2. Гульня “Перакладчык”

а) бусы (пацеркі, каралі), аист (бусел), портниха (швачка), бархатцы (аксамiтки), танцы (скокі), блюдце (сподак), безрукавка (камізэлька), рубаха (кашуля), чашка (кубак), накануне (напярэдадні), неизвестно (невядома), неоперившийся птенец (галапупак).

б) сковорода (патэльня), буква (літара), чепуха (лухта), чащоба (гушчар), воспитанник (выхаванец), воротник (каунер), хлопок (бавоуна), сторож (вартаунік), лещина (арэшнік), наедине (сам-насам), хорь (шашок), хохлатка (чубатка).

Заданне 3. Правесці беларускую народную гульню з удзельнікамі сваей каманды (фізкультурная хвілінка).

Заданне 4. а) Саставіць пытанні для размовы з дзецьмі старэйшага дашкольнага узросту на тэму: “Мая Радзіма”.

б) Саставіць пытанні для размовы з дзецьмі малодшага дашкольнага узросту на тэму: “Мая сям’я”.

Заданне 5. а) Складзіце абразец апавядання па карціне “Залатая восень”

б) Складзіце абразец апавядання па карціне “Шпакі прыляцелі”

Заданне 6.  Раскажыце верш на беларускай мове (кожны удзельнік каманды)

Заданне 7. “З рускай – на беларускую”

(Камандам раздаюцца заданні. На выкананне заданне – 3 хвіліны)

Правільна перакладзіце сказы з рускай мовы на беларускую. (За правільна перакладзены сказ – 1 бал. Максімальная колькасць балаў – 4).

1. Будем ли мы стараться изучать свою культуру, свой язык?

2. Разве можно быть образованным человеком и не знать национального языка?

3. Человек, владеющий культурой речи, владеет нормами устного и письменного литературного языка.

4. Тот, кто пренебрежительно относится к родному языку, к родному народу, не заслуживает внимания и уважения.

Адказы:

1. Ці будзем мы старацца вывучаць сваю культуру, сваю мову?

2. Хіба можна быць адукаваным чалавекам і не ведаць нацыянальнай мовы?

3. Чалавек, які валодае культурай маўлення, валодае нормамі вуснай і пісьмовай літаратурнай мовы.

4. Той, хто грэбуе роднай мовай, родным народам (грэбліва ставіцца да роднай мовы, да роднага народа), не заслугоўвае ні ўвагі, ні павагі.

             Пра нашу родную мову існуе нямала выказванняў. Веру, што ўдзельнікі КВЗ добра ведаюць словы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. А тыя выказванні, што найбольш спадабаліся, мы зараз паслухаем.

«Я – беларус, мая родная мова – беларуская». Васіль Быкаў

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову». Якуб Колас

«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў». Уладзімір Караткевіч

«Сёння для нас важней за ўсё – мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова – будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Не будзе мовы – не будзе Беларусі». Ніл Гілевіч

         Членамі журы падлічваюцца балы. Абвяшчаюцца вынікі.

Рэфлексіўная гульня “Актыватар 3-2-1”.

Мэта: даць магчымасць удзельнікам   асэнсаваць і прааналізаваць веды і вопыт.

            Удзельнікам прапануецца выбраць і запісаць на працоўным аркушы: - 3 ідэі, якія вам сёння спадабаліся больш за ўсё; - 2 ідэі, якія вы будзеце выкарыстоўваць у выхаванні вашых дзяцей; - 1 ідэю, якую вы пачнеце выкарыстоўваць неадкладна.

Літаратура:

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі
  2. Iнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе
  3. Старжынская, Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе. – Мн.: Народная асвета, 1995.
  4. Старжынская, Н.С. Развіцце маўлення дашкольнікаў– Мн.: Народная асвета, 1993.
  5. Беларускія гульні ў дзіцячым садзе/ Склад. З.І.Ермакова, В.М.Шабека. – Мн..: Народная асвета, 1985.
  6. Пралыгіна, Н.В. Беларускамоўны дзень у старэйшай групе : планаванне і арганізацыя работы / Н.В.Пралыгіна. – Мазыр : Содействие, 2013
  7. Казловіч, Ж.М. Вывучаем родную мову разам з бульбашыкам” Мозыр “Содействіе” 2009г. – 136с.
  8. Красюк, В.С., Сцепчанка М.М., Шавяленка К.В. “Праменьчыкі выхавання патрыятызму (у 2 частках)” Мазыр “Белы вецер” 2010г. -154с.


 

3

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.